У Мінску тралейбус з пасажырамі збіў слуп (фота)

15/11/2015 - 11:21

У Мінску тралейбус з пасажырамі збіў слуп. Здарэнне адбылося ўчора раніцай на Партызанскім праспекце ў раёне вуліцы Аранскай. Як інфармуе сайт abw.by, 34-гадовай жанчыне-кіроўцу стала кепска падчас руху. Яна, нібыта, страціла прытомнасць, з-за чаго тралейбус (маршрут № 16 "Чыжоўка — Вакзал") і згубіў кіраванне. Чатыры чалавекі атрымалі лёгкія траўмы.

Фота: abw.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі