14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Да гэтага дня прымеркаваная і чарговая акцыя ў Мінску — Марш маці.
Каля сотні жанчын ужо сабраліся паблізу Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці. Пакуль чакаюць іншых, яны спяваюць розныя песні, у тым ліку "Купалінку", якая за апошнія месяцы нечакана стала песняй пратэсту.
Потым каля дзвюх соцень жанчын рушылі па праспекце Незалежнасці. Акцыя скончылася на плошчы Якуба Коласа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
To see this content visit the full version of this page.