Ён працягнецца два дні, будзе хор з 1300 чалавек, уваход вольны / instagram.com/hopefestminsk
У Мінску 16 траўня ў "Чыжоўка-Арэне" пачнецца маштабны двухдзённы пратэстанцкі форум "Фестываль надзеі". Уваход будзе вольным.
Галоўным госцем і спікерам мерапрыемства стане пратэстанцкі прапаведнік з ЗША Франклін Грэм. Ён прэзідэнт і генеральны дырэктар Евангелісцкай асацыяцыі, якая дапамагае людзям, што апынуліся ў зонах крызісаў і катастроф. Грэм з’яўляецца блізкім сябрам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і спецпрадстаўніка па Беларусі Джона Коўла.
Грэм праводзіць такія фестывалі па ўсім свеце, збіраючы велізарныя аўдыторыі. У Беларусь ён прыехаў упершыню.
15 траўня Грэм сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. На сустрэчы прысутнічала жонка Коўла Грэта ван Састэрэн.
Напярэдадні фестывалю прайшла генеральная рэпетыцыя, за якой з трыбун арэны назіралі больш за 7500 чалавек.
Арганізатары абяцаюць, што гэтыя два дні будуць напоўнены жывой музыкай і шчырымі размовамі пра галоўнае — пра пошук апоры, любові і міру ў гэты няпросты час.
Перад гледачамі выступіць грандыёзны хор з 1300 выканаўцаў у суправаджэнні сімфанічнага аркестра, а таксама папулярныя беларускія артысты, запрошаныя замежныя выканаўцы і гурты.
Франклін Грэм звернецца да залы з пасланнем надзеі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут