У Мінску шукаюць відавочцаў нападу на школьніцу ў тралейбусе

05/02/2019 - 12:04

У Мінску шукаюць відавочцаў нападу на школьніцу ў салоне тралейбуса № 25. Здарэнне адбылося ўвечары 30 студзеня на вуліцы Лабанка. 51-гадовы мужчына здзейсніў у дачыненні непаўналетняй "хуліганскія дзеянні". Крымінальную справу распачалі па артыкуле "хуліганства". Следчы камітэт просіць адгукнуцца трох мужчын, якія заступіліся за дзяўчынку. Яны трапілі на відэа.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі