У Мінску сарваны канцэрт гурта Litesound

02/11/2020 - 10:00

Сарваны канцэрт гурта Litesound, які меў адбыцца ў канцэртнай зале "Мінск" 13 лістапада. Яна, дарэчы, належыць Упраўленню справамі прэзідэнта. Хлопцам там паведамілі, што "на гэтую дату прызначанае ўрадавае мерапрыемства".

Litesound актыўна выступаюць супраць гвалту, які сілавікі сёлета ўчыняюць на вуліцах беларускіх гарадоў. Гурт быў сярод дзеячоў беларускай культуры, якія падтрымалі "Народны ўльтыматум" і заклікалі сваю аўдыторыю "адмовіцца ад наведвання культурных устаноў".

facebook.com
facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі