У Мінску п'яны падлетак накінуўся на выпадковае дзіця

12/05/2023 - 09:54
Малодшыя дзеці гулялі ў футбол / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Дзевяцігадовае дзіця пацярпела ад агрэсіі нецвярозага падлетка. У той дзень, 8 мая, падлетак выпіваў разам з сябрамі. Калі спіртное скончылася, кампанія пайшла ў краму. Ішлі міма стадыёна, дзе малодшыя дзеці гулялі ў футбол.  У нейкі момант "хлопец падбег да хлопчыка, які сядзеў на асфальце, і беспадстаўна пачаў наносіць удары нагамі і рукамі па розных частках цела дзіцяці", расказалі ў Следчым камітэце Беларусі

Сябры нападніка адцягнулі яго ад хлопчыка. Пасля гэтага яны яшчэ паспелі схадзіць у краму і працягнуць "свята". А потым прыйшла міліцыя і затрымала падазраванага. Падлетку 16 гадоў, ён вучыцца ў 10 класе. Раней ён ужо меў праблемы з законам, яго каралі за знаходжанне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе. Цяпер супраць яго завялі крымінальную справу — за хуліганства.

Пацярпелы хлопчык цяпер у бальніцы. У яго шматлікія ўдары і гематомы.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі