У Мінску прыбіральшчыца знайшла ў смецці 5400 долараў

18/10/2018 - 11:57

У Мінску прыбіральшчыца каражнага кааператыву "Малінаўка" знайшла ў кантэйнеры для смецця 5400 долараў. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Маскоўскага РУУС сталіцы Вольга Міхаленя, жанчына натрапіла на грошы раніцай падчас прыборкі смецця, неўзабаве пасля таго, як прыйшла на працу. Жанчына спрабавала самастойна шукаць гаспадара грошай (апытвала ўладальнікаў гаражоў), але няўдала. Тады яна звярнулася ў міліцыю.

Жанчына прызналася праваахоўнікам, што ў яе нават не было думкі, каб пакінуць знойдзеныя грошы сабе. Цяпер міліцыя шукае іх гаспадара.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі