У Мінску пройдзе "Палітзэк-Рэйв на Хаце 18x63"

13/07/2017 - 16:03

У нядзелю, 23 ліпеня праваабаронцы і колішнія палітвязні правядуць у Мінску незвычайнае мерапрыемства: "Палітзэк-Рэйв на Хаце 18x63". "Гэта ўнікальны шанец датыкнуцца да дзівоснага свету Акрэсціна ў хатніх умовах", — распавядаюць пра свой івэнт арганізатары.

Па іх словах, мерапрыемства будзе цікавае тым, у каго "так і не атрымалася патрапіць на суткі халоднай вясной 2017 года".

Асноўнымі дзеючымі асобамі будуць Наста Лойка з праваабарончага цэнтра "Вясна" і былы палітвязень, а сёння модны цырульнік Павел Вінаградаў. Каб трапіць на "палітзэк-рэйв", трэба прайсці папярэднюю рэгістрацыю, а даведацца, дзе пройдзе мерапрыемства, можна па гэтай спасылцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі