У Мінску пройдзе акцыя “Дзень вышыванкі”

23/06/2017 - 12:04

У Мінску каля Палаца спорту пройдзе акцыя “Дзень вышыванкі”. Яе прызначылі на 2 ліпеня. Як паведаміў першы сактарар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў, акцыя стартуе а 12-й гадзіне. У 13.30 адначасова пачнуцца флэшмоб “Усе ў вышыванках” і маштабны арт-парад “Пад сцягам з вышыванкай”. А ўрачыстае адкрыццё запланаванае на 14.00. Запланаваныя прэзентацыі калекцыі адзення з элементамі вышыванкі ад беларускіх дызайнераў і вытворцаў. Белякоў адзначыў, што сапраўднай разынкай свята стане флэшмоб “Пацалунак у вышыванцы”, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі