У Мінску прайшоў паказ брэнда Дар'і Домрачавай (фота)

25/10/2018 - 17:58

У чацвер у Мінску прайшоў паказ брэнда Дар'і Домрачавай "Sport Fashion Show by Darya Domracheva". Фотарэпартаж з'явіўся на сайце БЕЛТА. У мерапрыемстве ў Falcon Club актыўны ўдзел прыняў муж Домрачавай Уле-Эйнар Б'ёрндален.

Домрачавай 32 гады. Яна — чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. Пра заканчэнне спартыўнай кар'еры Дар'я аб'явіла ў чэрвені. Сёлета скончыў сваю спартыўную кар'еру і Уле-Эйнар Б'ёрндален, знакаміты нарвежскі біятланіст, васьміразовы алімпійскі чэмпіён.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі