У Мінску прапануюць штрафаваць за неўключэнне архітэктурнага падсвятлення

23/02/2018 - 06:51

Змены плануецца ўнесці ў Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання Мінска. Пра гэта са словаў намесніка старшыні Мінгарвыканкама Віктара Лапцева паведамляе БЕЛТА. Заява прагучала на пасяджэнні працоўнай групы па пытаннях утрымання і добраўпарадкавання тэрыторый сталіцы. 

Чыноўнік заявіў, што ў новым правілах будзе запісаны абавязак уключаць падсвятленне паводле графіку, вызначанага "Мінгарсвятлом" і адміністрацыямі раёнаў. "Пры неўключэнні будзем штрафаваць уласнікаў будынкаў. У нас ёсць патрабаванне, каб горад выглядаў прывабна", — патлумачыў Лапцеў.

На пасяджэнні разглядаліся планы па ўдасканаленні архітэктурнага падсвятлення будынкаў у Першамайскім і Ленінскім раёнах сталіцы. Асаблівую ўвагу ў 2018 годзе плануецца надаць праспекту Незалежнасці, вуліцы Макаёнка, Партызанскаму праспекту, а таксама вуліцам каля стадыёна "Дынама".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі