У Мінску прапануюць павялічыць стаўкі адзінага падатку на 7,4%

15/03/2018 - 13:59

У Мінску прапануюць павялічыць стаўкі адзінага падатку на 7,4%. Праект рашэння Мінскага гарсавета вынесены на грамадскае абмеркаванне. Ён мае назву “Пра адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб”.

Адзначаецца, што патрэба ў такім кроку ў сталіцы ўзнікла пасля таго, як у студзені 2018-га ўказам № 29 “Аб падаткаабкладанні” былі павялічаны на 7,4% базавыя стаўкі адзінага падатку з ІП і іншых фізічных асоб. Мінскія падаткавікі прааналізавалі даходы плацельшчыкаў, якія плацяць адзіны падатак па рознічным гандлі рознымі таварамі і аказанні паслуг насельніцтву. За 2017 год выручка асобных з іх павялічылася ў 1,25-1,55 раза. Таксама летась 3755 індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх было пэўнае перавышэнне выручкі, зрабілі даплату на 1,4 млн рублёў больш, чым у 2016-м. Таму падаткавікі прапануюць дзейныя стаўкі павялічыць на ўзровень індэксацыі падаткавых ставак у мэтах іх адаптацыі да інфляцыйных працэсаў г. зн. на 7,4%, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі