У Мінску праходзіць "Бліскучы" жаночы марш

19/09/2020 - 13:37
На жаночым маршы ў Мінску / Еўрарадыё

19 верасня ў Мінску праходзіць "Бліскучы" жаночы марш. Яго ўдзельніцы ўпрыгожылі сябе бліскаўкамі і ўзялі з сабой на акцыю бліскучыя рэчы. Але і традыцыйных для мінскіх пратэстаў бел-чырвона-белых атрыбутаў у іх з сабой таксама шмат.

Літаральна за 15 хвілін невялікая група жанчын ператварылася ў калону, і марш пачаўся. Журналісты Еўрарадыё працуюць на акцыі — вось якія фота яны нам ужо даслалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі