У Мінску прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня Волі

25/03/2016 - 13:59

Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне акцыі і шэсця па маршруце ад кінатэатра “Кастрычнік” і да парку Дружбы Народаў. Гэта маршрут вельмі адрозніваецца ад таго, які быў у заяўцы: апазіцыя хацела ісці да помніка Купалу.

Мікалай Статкевіч прапанаваў ускладаць кветкі да помніка Купалу, а адтуль ісці на запланаваны збор ля Акадэміі Навук. Кіраўнік БНФ Аляксей Янукевіч сказаў, што годна будзе прайсці шэсцем па вуліцы Сурганава да парка Дружбы Народаў. Але толькі прайсці, а не праводзіць там мітынг.

25 сакавіка ў Беларусі адзначаюць Дзень Волі — гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Утварэнне БНР, якое адбылося 25 сакавіка 1918 года, называюць найважнейшай падзеяй у станаўленні беларускай дзяржаўнасці. Пра гэтую падзею вы можаце больш пачытаць у нашым матэрыяле — 25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР.

Акцыя завершылася. Ніжэй можна пачытаць онлайн і паглядзець фотаздымкі ў храналагічным парадку.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі