У Мінску на працы затрымалі пластычнага хірурга

15/02/2023 - 11:13
Аляксей Дужы / "Наша Ніва"

Сілавікі затрымалі пластычнага хірурга Аляксея Дужага. Гэта было на мінулым тыдні, паведамляе тг-канал "Белыя халаты".

Затрымалі хірурга проста на працы і адправілі на Акрэсціна. Адваката да яго не пускаюць.

Прычына затрымання Аляксея Дужага невядомая. Яго ўжо затрымлівалі ў 2020 годзе.

Праваабаронцам стала вядома, што Дужы арыштаваны на 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі