У Мінску на машыну "хуткай" са шматпавярховіка звалілася акно

28/07/2017 - 15:34

На машыну хуткай дапамогі ў Мінску з дзявятага паверха звалілася акно. Здарэнне адбылося 28 ліпеня ў Партызанскім раёне сталіцы, піша tut.by.

Паводле інфармацыі мінскай міліцыі, у кватэры дома №19 па вуліцы Фролікава ішоў рамонт. Верагодна, рабочыя кепска ўмацавалі шыбу, і яна паляцела наніз, на прыпаркаваную хуткую дапамогу.

Пацярпелых пры здарэнні няма. Аўтамабіль таксама не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў — толькі драпіны. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі