У Мінску на будоўлі комплексу Беларускай праваслаўнай царквы паваліўся кран. Фотаздымак з месца здарэння апублікаваў у Твітары вядомы блогер Антон Матолька.
“Божанька ўсё бачыць”, — такім іранічным каментаром суправадзіў здымак Матолька.
Будаўнічая пляцоўка разгарнулася на вуліцы Вызвалення, што ў Ракаўскім прадмесці. Раней тут знаходзілася некалькі старых будынкаў са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці, аднак іх не сталі захоўваць, а зруйнавалі. Цяпер тут будуюць духоўна-асветніцкі комплекс і храм БПЦ.