У Мінску можа з’явіцца вуліца імя Аркадзя Смоліча

04/10/2016 - 14:59

У Мінску можа з’явіцца вуліца імя Аркадзя Смоліча (1891 — 1938). Ушанаваць памяць навукоўца і дзеяча нацыянальнага адраджэння сталічным уладам прапанавала Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). З адказу чыноўнікаў вынікае, што прапанова аб наданні імя Смоліча адной з вуліц Мінска ўключана ў пералік імёнаў знакамітых дзеячаў краіны, якія паступілі ад арганізацый і грамадзян для ўвекавечання ў тапаніміцы сталіцы. Рашэнне аб наданні назвы новай вуліцы альбо перайменаванні старой будзе прымаць адпаведная камісія.

Адзначым, што 29 верасня бягучага года споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння сябра Беларускай Сацыялістычнай Грамады, міністра сельскай гаспадаркі Беларускай Народнай Рэспублікі Аркадзя Смоліча. Ён таксама вядомы сваім першым падручнікам па геаграфіі Беларусі. Смоліч быў рэпрэсаваны савецкімі ўладамі, пасмяротна рэабілітаваны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі