У Мінску супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях правялі вучэбныя эвакуацыі з гандлёвых цэнтраў "Галерэя" і "Замак".
"Правялі эвакуацыю! Галоўнае правіла — без панікі!!!" — гаворыцца ў афіцыйным твітар-акаўнце сталічнага ўпраўлення МНС.
Пасля трагедыі ў расійскім Кемераве, дзе на пажары ў гандлёвым цэнтры загінулі 64 чалавекі, Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца месяца праверыць усе гандлёвыя і забаўляльныя цэнтры ў Беларусі.