У Мінску людзі масава ўскладаюць кветкі ў раёне станцыі метро "Пушкінская"

11/08/2020 - 13:25
Людзі ўскладаюць кветкі каля станцыі метро "Пушкінская" / Еўрарадыё

У Мінску людзі масава ўскладаюць кветкі ў раёне станцыі метро "Пушкінская". Менавіта там падчас ўчорашняга разгону пратэстоўцаў загінуў чалавек.

На Пушкінскай сабралася шмат людзей з усіх бакоў плошчы. У пераходах масава купляюць кветкі. Бабулі прадаюць іх танней чым звычайна. Кветак з усіх бакоў плошчы вельмі шмат. Машыны сігналяць. Міліцыі пакуль няма. Станцыю метро "Пушкінская" закрылі для пасажыраў.

У ноч з 10 па 11 жніўня ў Мінску зноў прайшлі масавыя акцыі пратэсту, адбыліся жорсткія сутыкненні з сілавікамі. Асноўнымі месцамі супраціву былі раёны каля станцый метро "Спартыўная" і "Пушкінская", а таксама каля супермаркета "Рыга".

Пратэстоўцы будавалі барыкады і выкарыстоўвалі кактэйлі Молатава. Сілавікі стралялі ў людзей гумовымі кулямі, актыўна выкарыстоўвалі сьлезацечны газ і светлашумавыя гранаты. У іншых частках краіны людзі таксама пратэставалі, іх жорстка разганялі.

Паводле інфармацыі МУС ўчора па ўсёй краіне было затрымана каля дзвюх тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі