У Мінску камуністы прыйшлі да помніка Леніну без ахоўных масак

22/04/2020 - 08:46

У Мінску члены Камуністычнай партыі Беларусі раніцай 22 красавіка прыйшлі да помніка Леніну каля Дома ўраду з вянком і кветкамі. Яны такім чынам адзначылі 150-годдзе з дня нараджэння правадыра бальшавісцкай партыі, стваральніка СССР. Агулам каля помніка сабралося некалькі дзясяткаў чалавек. Нягледзячы на распаўсюд каранавіруса, усе камуністы былі без ахоўных масак.

Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі