У Мінску на вуліцы Акадэмічнай каля паўдня адбылося ДТЗ, паведамляе tut.by. Самазвал, які выязджаў заднім ходам з боку Батанічнага сада, не заўважыў тралейбус з пасажырамі і ўрэзаўся ў яго.
На месца здарэння прыбылі некалькі аўтамабіляў "хуткай дапамогі". Паводле інфармацыі ДАІ, пацярпелі восем чалавек: яны атрымалі парэзы і сінякі. Усім ім аказалі медыцынскую дапамогу.
У каментары tut.by начальнік аддзела прапаганды і агітацыі ДАІ Мінска Сяргей Заранік нагадаў, што кіроўцам вялікагрузных аўтамабіляў варта памятаць: агляднасць іх машыны моцна абмежаваная пры руху заднім ходам.