У Мінску гарэў бровар "Крыніца", тушыць пажар перашкаджаў моцны вецер

27/04/2026 - 09:40

Пажар на "Крыніцы" / МНС

На бровары "Крыніца" ў Мінску па вуліцы Радыяльнай здарыўся пажар.

Як паведамляе прэс-служба МНС, загаранне адбылося на адкрытай пляцоўцы часовага захоўвання адходаў вытворчасці. Агонь ахапіў плошчу 500 квадратных метраў, загарэліся два гідраўлічныя прэсы і прыпаркаваны побач седлавы цягач з паўпрычэпам.

Працы ратавальнікаў перашкаджаў моцны вецер, які пагражаў распаўсюдам агню на вялікія плошчы.

Для ліквідацыі пажару былі выкарыстаныя 12 машын МНС. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Прычына і абставіны пажару высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі