У Мінску дзве дзяўчыны трапілі пад колы "хуткай"

02/09/2026 - 10:45

Хуткая дапамога / minsknews.by

Страшнае ДТЗ адбылося 1 верасня на вуліцы Прытыцкага каля гандлёвага цэнтра "Скала". Дзве дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля хуткай дапамогі.

Паводле відавочцаў, пасля аварыі на дарозе засталіся раскіданыя падручнікі і абутак.

"Хуткая" везла пацыентку ў цяжкім стане і рухалася з уключанымі маячкамі. Дзяўчыны, якія пераходзілі дарогу, не заўважылі аўтамабіль.

Цяпер за жыццё пацярпелых змагаюцца медыкі. Увечары ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і 6-й клінічнай лякарні прайшлі экстраныя кансіліумы.

Адна з дзяўчын знаходзіцца ў цяжкім, але стабільным стане. Яна падключаная да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Другая атрымала траўмы сярэдняй цяжкасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі