У Мінску двухгадовая дзяўчынка выпала з сёмага паверху

03/05/2016 - 16:41

Двухгадовая дзяўчынка вывалілася з акна сёмага паверху ў Мінску.

Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла, што дзіця са шматлікімі траўмамі дастаўленая ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні. Па словах ганчаровай, здарэнне адбылося практычна на вачах старэйшай сястры, якая вярталася са школы. Старэйшая дзяўчынка пабачыла, што меншая адчыняе акно і махае ёй рукой. Яна спрабавала крычаць, каб папярэдзіць трагедыю, але спроба апынулася марнай.

Асноўнай версіяй разглядаецца няшчасны выпадак.

Як удакладняе БЕЛТА, здарэнне адбылося ў доме на вуліцы Налібоцкай. Маці выйшла з кватэры, і чацвёра дзяцей засталіся пад доглядам бабулі.

Цяпер следча-аператыўная група аглядае месца падзення і кватэру, дзе пражывае дзяўчынка. Праваахоўнікі апытваюць відавочцаў інцыдэнту і суседзяў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі