У Мінску буйныя ўнівермагі праводзяць дні зніжак

27/02/2016 - 07:46

У Мінску буйныя ўнівермагі праводзяць дні зніжак. Акцыя праходзіць 27-28 лютага. Зніжкі складаюць ад 15 да 20%, інфармуе БЕЛТА.

ГУМ, універмаг "Беларусь" і гандлёвы дом "На Нямізе" аб'явілі аб 20-адсоткавай зніжцы на ўсе нехарчовыя тавары. У "Кірмашы" яна складзе 15%, у ЦУМе — 17%.

Акцыя "Адзіны дзень зніжак" для сталіцы стала ўжо традыцыйнай.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі