У Мінску брутальна затрымалі галоўнага спецыяліста з Мінадукацыі

28/10/2022 - 15:40
Сяргей Навумчык пасля затрымання / Фота з тг-канала сілавікоў

У Мінску брутальна затрымалі галоўнага спецыяліста з Міністэрства адукацыі Беларусі 35-гадовага Сяргея Навумчыка. Яго абвінавачваюць у "зліве" даных у "Чорную кнігу Беларусі" (згадваюцца персанальныя звесткі некалькіх суддзяў). Фота і відэа ў пятніцу з'явілася ў тг-каналах сілавікоў. Навумчыка там называюць "радыкалам", які дагэтуль працаваў у дзяржаўных органах.

Сцвярджаецца, што Навумчык змяшчаў у "экстрэмісцкіх" чатах каментары з заклікамі да сілавога супраціву міліцыі. Распачатыя крымінальныя справы па артыкулах аб "распальванні варожасці" і "незаконных дзеяннях з персанальнымі данымі".

Тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі" спецыялізаваўся на публікацыі асабістых даных сілавікоў і прадстаўнікоў уладаў РБ, датычных да рэпрэсій. Нядаўна высветлілася, што працяглы час у адміністрацыі канала быў супрацоўнік ГУБАЗіК. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі