У Мінску безбілетнік пашкодзіў кантралёру службовы відэарэгістратар (відэа)

17/01/2018 - 14:46

У Мінску безбілетнік пашкодзіў кантралёру службовы відэарэгістратар. Канфліктная сітуацыя адбылася ў панядзелак, 8 студзеня. Мужчына ехаў у аўтобусе па 123-м маршруце. Білета ў яго не было, а штраф плаціць ён не захацеў. Мужчына не стаў чакаць прыезду міліцыі, уцёк ад кантралёраў каля прыпынку грамадскага транспарту “Чэрвеньскі рынак”. Яго твар трапіў на відэа, якое змясціў сайт sb.by. Міліцыя просіць грамадзян дапамагчы ў высвятленні асобы мужчыны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі