У Мінску адкрылі першы "разумны" павільён "Белсаюздруку" (фота, відэа)

11/12/2018 - 15:57

У Мінску на праспекце Пераможцаў, 5 адкрылі першы "разумны" павільён "Белсаюздруку" (на ім можна пабачыць лагатып "Белдрук", распрацаваны спецыяльна для новай сеткі). Павільён шматфункцыянальны: наведвальнікі змогуць у ім зараджаць электронныя прылады, карыстацца высакахуткасным Wi-Fi. Чыноўнікі абяцаюць, што ў хуткай будучыні там можна будзе аплаціць камунальныя паслугі, купіць квіткі на спектаклі, канцэрты і фестывалі, выклікаць таксі і экстраныя службы. А яшчэ замежнікі змогуць гаварыць з прадаўцом з дапамогай анлайн-перакладчыка. Да Еўрапейскіх гульняў-2019 анансуюць з'яўленне гарадскога навігатара, інфармуе minsknews.by.

На адкрыцці прысутнічалі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і яго намеснік Ігар Бузоўскі. Па словах Карлюкевіча, у пачатку лета наступнага года ў сталіцы мусіць працаваць некалькі дзясяткаў такіх "разумных" павільёнаў.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 11.12:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі