У Мінску адкрылі мемарыяльную дошку ў памяць ахвяр гета

05/03/2024 - 10:08

Мемарыяльная дошка / minsknews.by

5 сакавіка ў Мінску адкрылі мемарыяльную дошку ў памяць больш за 100 тысяч яўрэяў, знішчаных у гета ў 1941-1943 гадах. Яна з'явілася на доме № 1 па вуліцы Раманаўская Слабада. Падчас нямецкай акупацыі там быў адзін з двух афіцыйных уваходаў на тэрыторыю гета (другі знаходзіўся на тэрыторыі цяперашняй Кальварыйскай вуліцы), паведамляе minsknews.by.

Надпіс выканалі на трох мовах — беларускай, рускай і іўрыце. Мемарыяльную дошку ўсталявалі пры падтрымцы яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і амбасады Ізраіля ў РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі