У Мінску адкрыецца навукова-папулярны музей з планетарыем і антыгравітацыяй

08/07/2016 - 05:35

У Мінску адкрыюць навукова-папулярны музей з антыгравітацыяй, планетарыем і лабірынтамі. Плануецца, што гэта будзе найбуйнешы навукова-папулярны музей у краіне.

Плошча музея зойме каля тысячы квадратных метраў, прастора будзе падзеленая на тэматычныя зоны, дзе растлумачаць прынцыпы дзеяння акустыкі, механікі, аэрадынамікі і магнетызму. У антыгравітацыйным пакоі ў наведвальнікаў будзе ствараць адчуванне, што яны падаюць і не могуць утрымаць раўнавагу, у музычным можна будзе згуляць на аргане з вадасцёкавых труб, у лазерным лабірынце трэба будзе дабрацца з адной кропкі ў іншую, не закрануўшы прамяні.

Называцца ён будзе “Квантум” і зойме цокальны паверх цэнтра “Тытан”, што ля станцыі метро Пятроўшчына.

У адукацыйным цэнтры музея планецца праводзіць урокі для дзяцей і дарослых, там будуць ладзіцца гурткі і клуб рабататэхнікі, дзе можна будзе стварыць уласнага дрона.

Усяго ў музеі будзе выстаўлена каля 200 экспанатаў, амаль усе іх можна будзе мацаць рукамі. Мяркуецца, што экспазіцыі будуць цікавыя і дзецям і дарослым. Адкрыццё плануецца на канец лета — пачатак восені.

Кожны дзень у музеі збіраюцца праводзіць навукова-папулярныя праграмы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі