У Мінску адбудзецца сустрэча Лукашэнкі і Лаўрова

16/05/2016 - 05:50

У панядзелак, 16 траўня, у Мінску адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Сяргея Лаўрова. Міністр замежных спраў Расіі наведвае Беларусь з рабочым візітам.

Як паведамляла Еўрарадыё, Лаўроў сустрэнецца ў Мінску з кіраўніком МЗС нашай краіны Уладзімірам Макеем. Гаворка пойдзе пра "шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва". Пра тое, што запланаваная сустрэча з Лукашэнкам, днямі паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў Расіі. Адзначаецца, што яны абмяркуюць рэалізацыю прынятай у снежні 2015-га ў Маскве сумеснай заявы кіраўнікоў Беларусі і Расіі, праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі.

Падчас візіту ў Беларусь міністр замежных спраў Расіі збіраецца сустрэцца з палітолагамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, выкладчыкамі і студэнтамі факультэта міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі