У мінскім Палацы моладзі новая дырэктарка — чыноўніца з гарвыканкама

17/03/2021 - 11:13

У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі новая дырэктарка — чыноўніца з гарвыканкама Надзея Вялікая. Раней яна працавала ў камітэце па адукацыі ў аддзеле ідэалагічнай і выхавальнай працы (спецыялістам, намеснікам начальніка).

З мінулай дырэктаркай Ганнай Аверынай "не працягнулі кантракт". Мяркуецца, што прычынаў было некалькі. Гэта і "ды-джэі перамен", якія летась там працавалі (Кірыл Галанаў і Уладзь Сакалоўскі ўключылі песню Віктара Цоя "Перамен" на афіцыйным мерапрыемстве ў Кіеўскім скверы 6 жніўня 2020-га), і адзін страйковец, і фінансавыя паказчыкі ўстановы.

Ганна Аверына / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі