У мінскім метро з'явяцца цягнікі Stadler Minsk

24/01/2017 - 03:42

У мінскім метро з'явяцца цягнікі кампаніі "Штадлер Мінск", піша "СБ. Беларусь сегодня". Адпаведная дамова была падпісаная па выніках тэндару, які абвяшчаў метрапалітэн сталіцы.

Мяркуецца, што на працягу чатырох гадоў з канца 2018-га мінскае метро атрымае 10 саставаў, кажа дырэктар завода Філіп Брунэр. Пры вытворчасці цягнікоў для метро кампанія гатовая супрацоўнічаць з холдынгам "Белкамунмаш". Цяпер некаторыя элементы кузава "Белкамунмаш" пастаўляе на "Штадлер Мінск" для расійскай замовы — трамваяў серыі "Мяцеліца", якая адправіцца ў Санкт-Пецярбург. Па такой жа схеме можа ісці і супрацоўніцтва пры выпуску цягнікоў для мінскага метро.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі