У мінскім метро з'явіцца новы састаў — з бела-чорнымі вагонамі. Гэты метрацягнік заўважыў на чыгуначным прыпынку Сцяпянка пад Мінскам Павел Гарбуноў і абнародаваў фота ў сацсетках.
Канструкцыя вагонаў, у адрозненне ад колеру, не змянілася: адрозніваецца форма даху ў вагонаў. Таксама новыя вагоны абсталяваныя кнопкамі адкрыцця дзвярэй — кшталту тых, што стаяць у штадлераўскіх электрычках.
Як удакладнілі чытачы сайта Еўрарадыё, новы цягнік усё ж не будзе хадзіць у Мінску — гэта венгерскі метрацягнік з Будапешта, які вазілі праз Беларусь на мадэрнізацыю ў падмаскоўны завод "Метровагонмаш". Цяпер цягнік вяртаецца ў Венгрыю.
У прэс-службе мінскага метро пацвердзілі, што да сталічнага метрапалітэна гэтыя вагоны ніякага дачынення не маюць.