У мінскім батанічным садзе з’явіцца "Французскі сад". Там ужо ёсць японскі

03/05/2026 - 16:19

Абяцаюць завяршыць усе працы да сярэдзіны лета 2026 года / Минск. Главное!

У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі з’явіцца "Французскі сад", які дадасць еўрапейскай эстэтыкі Мінску. Аб’ект будзе з выразнымі лініямі дарожак, сіметрычнымі пляцоўкамі і вытанчанымі малымі архітэктурнымі формамі.

Цэнтрам экспазіцыі стане "берсо" — манументальная канструкцыя з металу з драўлянымі рашоткамі.

Экспазіцыя будзе падзелена на дзве тэматычныя зоны. Правая частка — гэта лабірынт "Легенды беларускага лесу". Жывыя агароджы ўтвараюць заблытаныя хады, а ў тупіковых участках будуць устаноўлены скульптуры жывёл.

У левай частцы будзе адкрыты парцёр — класічная зона для прагулак і сузірання.

Рэалізацыя праекта пачалася ў 2025 годзе, аўтары абяцаюць завяршыць яго да сярэдзіны лета 2026 года.

Нагадаем, што ў 2025 годзе ў батанічным садзе адкрылася абноўленая экспазіцыя "Японскі сад".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі