У мінскай Серабранцы адбылося ўзгаранне ў будынку цэнтра дзіцячай творчасці, які размяшчаецца па праспекце Ракасоўскага, 102. Паводле сайта Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, 6 красавіка ў 13:54 на экстраны нумар паступіла паведамленне, што з падвала будынка ідзе дым.
Адміністрацыя будынка вывела на вуліцу 70 чалавек, з іх 60 — дзеці ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў.
Пажарныя выявілі крыніцу задымлення: у падвале загарэўся ўцяпляльнік. Узгаранне ліквідавалі. Прычыны здарэння высвятляюцца.