У Мінску згарэў новы аўтобус МАЗ

21/07/2019 - 08:27

У мінскай Кунцаўшчыне згарэў аўтобус. Як паведамляюць відавочцы ў Тэлеграм-канале “Пятая колонка”, здарэнне адбылося ўвечары 20 ліпеня на дыспетчарскай аўтастанцыі “Кунцаўшчына”.

МНС у сваім Твітары пацвердзіла інфармацыю пра пажар і размясціла фотаздымкі з месца інцыдэнту. У ведамстве ўдакладняюць, што ніхто з людзей не пацярпеў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі