У мінскае метро вярнулася англійская мова

10/02/2017 - 06:48

Ад раніцы 10 лютага абвесткі аб станцыях у мінскім метрапалітэне зноў пачалі дублявацца па-англійску. Упершыню такое новаўвядзенне з'явілася падчас чэмпіянату свету па хакеі ў траўні 2014 года, аднак праз некаторы час кіраўніцтва метрапалітэна вярнула абвесткі выключна па-беларуску. Гэта тлумачылася нязручнасцямі для раскладу руху ― вагоны затрымліваліся на станцыях даўжэй.

Вяртанне англійскай мовы ў мінскае метро звязана з 5-дзённым бязвізавым рэжымам, які пачынае дзейнічаць з 12 лютага. Грамадзяне 80 краін свету, у тым ліку ўсіх краін Еўрасаюза, ЗША, Канады і шэрагу іншых, змогуць знаходзіцца ў Беларусі без візы, калі прыедуць у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі