У Мінск з афіцыйным візітам прыбудзе прэзідэнт Сербіі

18/11/2015 - 03:46

Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Ніколіч прыбудзе ў Мінск з афіцыйным візітам. Ён будзе знаходзіцца ў нашай краіне з 18 па 20 лістапада. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, Ніколіч сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і правядзе перамовы ў вузкім і пашыраным складах. Таксама кіраўнікі дзвюх дзяржаў падпішуць сумесную заяву.

Плануецца, што Лукашэнка і Ніколіч наведаюць будаўнічую пляцоўку эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу “Мінск-Мір”, дзе прымуць удзел у цырымоніі закладкі памятнай капсулы, якая сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва. 

Чакаецца, што Таміслаў Ніколіч наведае Мінскі трактарны завод і музей Вялікай Айчыннай вайны.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі