Пажар у "Мінск‑Міры" / onliner.by
У жылым комплексе "Мінск‑Мір" — чарговы пажар: раніцай мінчане заўважылі густы чорны дым над недабудаваным хмарачосам на вуліцы Левіна. На месца здарэння прыбылі некалькі пажарных аўтамабіляў і ратавальнікі, якія патушылі полымя.
Па інфармацыі МНС, пажар пачаўся праз ўзгаранне цеплаізаляцыйнага матэрыялу на даху плошчай каля 10 квадратных метраў. Пацярпелых няма.
Як піша "Анлайнер", гэта ўжо не першы пажар у комплексе — падобныя выпадкі адбываліся тут і ў мінулым годзе: у кастрычніку агонь успыхнуў на будаўніцтве шматфункцыянальнага цэнтра, а ў лістападзе пацярпеў іншы шматпавярховы будынак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут