Мінск-мір / realt.by
Жыхарка "Мінск-Міру" нечакана высветліла, што паводле дакументаў яе дома не існуе. Калі яна паспрабавала пакінуць заяўку праз службу 115, сістэма проста не распазнала адрас — дома № 23 на вуліцы Савіцкага там не аказалася. Гісторыя ўсплыла падчас прамой лініі ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.
Стала вядома, што дом па гэтым адрасе зусім нядаўна ўвялі ў эксплуатацыю, таму ён яшчэ не паспеў з’явіцца ў сістэме. У адміністрацыі паведамілі, што ўжо займаюцца тым, каб будынак афіцыйна перастаў быць "прывідным".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут