У Мазыры на Прыпяці сёння ратавалі сабаку

20/02/2025 - 13:48

Выратаваная жывёла / t.me/osvodgomel/

У чацвер у Мазыры на Прыпяці ратавалі сабаку. Ён выбег на лёд, і неўзабаве трапіў у халодную ваду. Самастойна выбрацца з яе не змог.

На дапамогу прыйшлі працаўнікі Таварыства ратавання на водах. Адзін з іх па лёдзе падпоўз і спрытна выцягнуў з вады сабаку. Яго даставілі на бераг і перадалі гаспадару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі