У матчы плэй-оф Сусветнай групы Кубка федэрацыі беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прайграла прадстаўніцы Нідэрландаў Кікі Бертэнс — 7:6 (7:5), 2:6, 1:6.
Гульня, якая прайшла ў Гаазе, доўжылася 1 гадзіну 41 хвіліну.
Такім чынам, Беларусь пакуль што саступае Нідэрландам — 0:1.
Наступная сустрэча пройдзе паміж Арынай Сабаленка і Аранчай Рус.
Каманды Беларусі і Нідэрландаў змагаюцца за выхад ў фінальны турнір Кубка Федэрацыі. Ён пройдзе 14-19 красавіка ў Будапешце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.