У Малдове пасля ўкусу асы памёр дэпутат парламента

05/08/2024 - 14:55

Юрый Пэсат / newsmaker.md

5 жніўня ў Малдове ад анафілактычнага шоку пасля ўкусу асы памёр дэпутат парламента Юрый Пэсат. Яму было 52 гады, паведамляе newsmaker.md.

Пэсат быў дэпутатам ад праеўрапейскай партыі "Дзеянне і салідарнасць", якую ў 2016-м заснавала прэзідэнт Мая Санду, займаў пасаду намесніка старшыні парламенцкай камісіі па пытаннях сельскай гаспадаркі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі