Цела 66-гадовай жанчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшлі ў доме па вуліцы Маўчанскага ў Магілёве. Як высветліла следства, забойстве падазраецца 25-гадовы сын пенсіянеркі. Малады чалавек жыў у адной кватэры з маці. Труп забітай быў знойдзены яшчэ 30 кастрычніка.
У траўні паміж сваякамі адбыўся канфлікт: жанчына выказала незадаволенасць ладам жыцця свайго сына, а той пачаў біць яе па галаве. Ад гэтых пабояў жанчына сканала, а сын схаваў цела ў ваннай, дзе яно праляжала амаль паўгода. Каб трупны пах не адчулі суседзі, ён паспрабаваў загерметызаваць вентыляцыйныя каналы, шчыльна зачыніў дзверы і заклеіў іх скотчам.
На сёння падазраваны затрыманы і ўзяты пад варту. Следства высвятляе ўсе абставіны здзяйснення злачынства, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Фота з архіву