У лясах пад Браславам заблукала вялікая група нелегалаў з Афганістана

05/09/2015 - 13:57

Група нелегальных мігрантаў, якая спрабавала патрапіць праз Беларусь у ЕС, заблукала ў лесе і была вымушаная папрасіць аб дапамозе ў выратавальнікаў з Браслаўскага РАНС. 10 дарослых і 4 дзяцей прарываліся да мяжы з Латвіяй або Літвой. Па ўсёй верагоднасці, іх кінуў праваднік, таму яны згубіліся.

Раніцай 3 верасня нелегалы патэлефанавалі ў МНС і выратавальнікі выехалі на іх пошукі. Неўзабаве група замежных гасцей знайшлася. Пасля затрымання іх лёс вызначаюць кампетэнтныя органы Латвіі.

У пачатку чэрвеня на мяжы з Латвіяй заблукалі 14 незаконных мігрантаў з Ірака. Іх кінуў расійскі праваднік. Тады людзей знайшлі ў лесе латвійскія выратавальнікі, якія прынялі ад іх экстраны званок, нагадваюць “Народныя навіны Віцебска”.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі