У Львове суд арыштаваў на 2 месяцы падазраванага ў забойстве Ірыны Фарыён

26/07/2024 - 17:47

Вячаслаў Зінчанка ў суде / hromadske.ua

26 ліпеня ў Львове суд арыштаваў на 2 месяцы падазраванага ў забойстве Ірыны Фарыён 18-гадовага Вячаслава Зінчанку. Ён будзе знаходзіцца ў мясцовым СІЗА.

Перад пачаткам пасяджэння ў адрас хлопца выкрыквалі "Каб ты здох!", неаднаразова пыталіся, што ён адчуваў падчас забойства. Аднак Зінчанка ніяк не рэагаваў на гэта. Таксама ў яго спыталі: "За што ты яе забіў?". Хлопец адказаў: "Час пакажа", паведамляе hromadske.ua.

Вядомая грамадская дзеячка, мовазнаўца, былая дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны 60-гадовая Фарыён была цяжка паранена ў Львове 19 ліпеня. Яна памерла ў бальніцы. 25 ліпеня стала вядома, што ў Дняпры затрымалі падазраванага ў забойстве. Па даных следства, Вячаслаў Зінчанка на працягу дзесяці дзён быў у Львове, змяніў тры кватэры. Ён сачыў за Ірынай Фарыён, змяняў адзенне. Зброю пакуль не знайшлі.

Бацька Зінчанкі ваюе на фронце супраць расійскіх акупантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі