У Луганску ўзарвалі аўтамабіль начальніка міліцыі самаабвешчанай ЛНР

04/02/2017 - 07:56

У цэнтры Луганска ўзарвалі аўтамабіль начальніка Народнай міліцыі самаабвешчанай ЛНР Алега Анашчанкі. Здарэнне адбылося ў суботу, каля 8-й раніцы. Як паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на прэс-службу Народнай міліцыі, у пазадарожніку Toyota было два чалавекі, адзін з іх Анашчанка. Абодва загінулі.

Улады самаабвешчанай рэспублікі расцэньваюць інцыдэнт як тэракт.

У апошнія дні на ўсходзе Украіны ўзмацнілася супрацьстаянне паміж узброенымі прыхільнікамі ДНР і ЛНР і ўкраінскай арміяй. Жорскія баі адбываліся ў раёне Аўдзееўкі, непадалёк ад Данецка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі