У Ліване ліквідаваны адзін з камандзіраў "Хезбалы"

20/09/2024 - 17:16

Бейрут пасля ракетнага ўдару / Reuters

У Ліване ліквідаваны адзін з камандзіраў "Хезбалы". Гэта — Ібрагім Акіл, таксама вядомы як "Тахсін", паведамляе Reuters. Ён уваходзіў у "Савет джыхада", вышэйшы ваенны орган "Хезбалы". Акіла называюць аўтарам "наступальных планаў на тэрыторыю Ізраіля".

Ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па будынку ў Бейруце, у якім праходзіла нарада камандзіраў "Хезбалы". Па некаторых звестках, Ібрагім Акіл быў паранены падчас нядаўняй масавай дэтанацыі прылад сувязі баевікоў у Ліване, з 18 верасня знаходзіўся ў бальніцы. Раніцай у пятніцу яго выпісалі. А далей была ліквідацыя.

ЗША шукалі тэрарыста з "Хезбалы" і аб'яўлялі за інфармацыю пра яго вялікую ўзнагароду / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі